Паслугі
Тарыфы

Запрашаем прадстаўнікоў інтэрнэт-крам на тыдзень «E-commerce»!

РУП «Белпошта» з 17 па 21 ліпеня 2017 г. праводзіць тыдзень «Е-commerce» і прапаноўвае ўладальнікам інтэрнэт-крам новае комплекснае лагістычнае рашэнне — пакеты паслуг «Е-commerce» (прэзентацыя).

Запрашаем на тыдзень «Е-commerce» прадстаўнікоў В2В і В2С-платформаў у Беларусі. Прэзентацыі пакета паслуг будуць праводзіцца ў г. Мінску, ва ўсіх абласных і буйных раённых цэнтрах.

Раней тыдзень «Е-commerce» праводзіўся з 5 па 9 чэрвеня 2017 г. i знайшоў станоўчыя водгукі сярод прадстаўнікоў інтэрнэт-крам і гандлёвых кампаній, якія актыўна прымалі ўдзел у правядзенні асабістых сустрэч і прэзентацый. Па выніках дадзенага тыдня былі заключаны дагаворы на абслугоўванне ў рамках пакета паслуг «Е-commerce».

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне ці электроннай пошце ў спецыяліста, кантакты якога пазначаны ў графіке, а таксама па тэлефоне даведачнай службы 154.

Удзел бясплатны.

Графік правядзення прэзентацый пакетаў паслуг «E-commerce» у перыяд правядзення тыдня «E-commerce» у РУП «Белпошта».