Паслугі
Тарыфы

Турысты РУП «Белпошта» - самыя гаспадарлівыя і творчыя!

Ужо ў 22 раз кампаніі Ленінскага раёна г.Мінска прынялі ўдзел у турыстычным злёце, які прайшоў 2-4 чэрвеня на беразе Іслачы ў Валожынскім раёне.

Праграмай турзлёту былі прадугледжаны не толькі спартыўныя спаборніцтвы, але і творчыя спаборніцтвы:

— тэхніка пешаходнага, воднага і велатурызму;

— валейбол;

— міні футбол;

— творчы конкурс на тэму «950-годдзя Мінска»

— камандная эстафета «Вясёлыя старты»;

— конкурс для кіраўнікоў «Ведай нашых»;

— конкурс «Турыстычныя навыкі і побыт».

Год ад года гэтае спартыўнае мерапрыемства збірае ўсё больш актыўных аматараў спорту, якія выступаюць за здаровы лад жыцця. Удзельнікі каманд прыязджаюць сем’ямі, таму і для дзяцей прадугледжана спецыяльная конкурсная праграма.

Па выніках напружанай барацьбы, якой не перашкодзілі складаныя ўмовы надвор’я, каманда РУП «Белпошта» заняла:

3-е агульнакаманднае месца па міні-футболе;

2-е месца ў творчым конкурсе «950-годдзя Мінска»;

1-е месца ў конкурсе «Турыстычныя навыкі і побыт».

У апошнім конкурсе наша каманда прадставіла на суд журы крэатыўны лагер пад назвай «Паштовы падворак» — музей пад адкрытым небам. Разыначкай стаў старадаўні патэфон, які сваім шармам — ледзь хрыплым гучаннем — пакарыў душы членаў журы.

Тры дні на беразе ракі Іслач — зарад добрага настрою, заклад згуртавання і ўзаемаразумення ў працоўным калектыве.

Віншуем прызёраў спаборніцтваў і жадаем будучых перамог!