Для пашырэння геаграфіі продажаў і максімальнага інфармавання ўсіх слаёў насельніцтва “Белпошта” сумесна з беларускімі інтэрнэт-магазінамі запусціла новы партнёрскі праект «Тавары поштай». Першы друкаваны каталог з таварамі беларускіх інтэрнэт-магазінаў размешчаны ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі (больш чым 3 000 па ўсёй рэспубліцы).
РУП “Белпошта” для шматлікіх інтэрнэт-магазінаў ужо з’яўляецца надзейным лагістычным партнёрам па дастаўцы кліентам тавараў і заказаў паштовымі адпраўленнямі, і прымае актыўны ўдзел у працэсе развіцця электроннай камерцыі (e-сommerce) на тэрыторыі рэспублікі. Станоўчы ўплыў на тэмпы росту ўнутранага рынку e-commerce аказвае імклівае развіццё глабальнага рынку электроннай камерцыі.
Каталог будзе дзейнічаць 3 месяцы (да сярэдзіны лютага) і кліенты змогуць заказаць падарункі да навагодніх і калядных святаў, Таццянінага дня, Дня закаханых, юбілеяў і іншых урачыстасцяў.
Каля 8 тысяч паштальёнаў праінфармуюць кліентаў аб унікальнай магчымасці — набыцці тавару інтэрнэт-магазіна пры дапамозе друкаванага каталога з наступнай іх дастаўкай паштовым адпраўленнем.
Схема заказу тавараў простая:
Пытайцеся каталогі ў любым аддзяленні паштовай сувязі!