Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» інфармуе аб змене тарыфаў на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў

З 15.02.2019 нязначна зменяцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў: пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак, адпраўленняў паскоранай пошты. Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста, бандэролі, дробнага пакета масай 20-100 г павялічацца на 6 капеек. У сярэднім павышэнне тарыфаў складзе не больш за 5 працэнтаў.

Павышэнне тарыфаў не закране паслуг па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны.

Усе змяненні будуць актуалізаваны 15.02.2019 у раздзеле «Тарыфы» http://www.belpost.by/tariff