З 01.07.2019 г. нязначна зменяцца тарыфы на некаторыя паслугі па перасылцы міжнародных паштовых адпраўленняў: пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак. Тарыфы на перасылку простай паштовай карткі, простага ліста, бандэролі, дробнага пакета масай 20 — 100 г павялічацца на 6 капеек. Павышэнне тарыфаў складзе не больш за 5 працэнтаў. Тарыфы на паслугі па перасылцы міжнароднай паскоранай пошты, а таксама на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў унутры краіны застануцца нязменнымі.
Усе змены будуць актуалізаваны 01.07.2019 г. у раздзеле «Тарыфы»