Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» запрашае на «Міжнародны дзень сяброўства»

30 ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень сяброўства — свята, якое аб’ядноўвае людзей на планеце.

Рэгіструйцеся на сайце http://www.postcrossing.com/, станавіцеся ўдзельнікам папулярнага ва ўсім свеце online-праекта посткросінг, а РУП «Белпошта» дапаможа вам у выбары маляўнічых картак для посткросінга розных тэматык.

Запрашаем у выдзеленыя аддзялення паштовай сувязі рэспублікі 28 ліпеня 2017 г. на промамерапрыемства «Міжнародны дзень сяброўства». Кожнаму кліенту пры набыцці паштовай прадукцыі больш чым на 6 рублёў будуць уручаны паштовыя сувеніры — набор картачак для посткросінга.

У рамках мерапрыемства спецыялісты кампаніі раскажуць кліентам аб папулярным online-праекце посткросінг, а таксама пазнаёмяць з навінкамі і акцыямі Паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by, прадставяць новы акцыйны каталог «Школьны базар 2017».

У г. Мінску чакаем Вас з 15.00 да 16.00:

  • Круглая зала паштамта, пр-т Незалежнасці, 10;
  • АПС № 94, пр. Ракасоўскага, 33.

РУП «Белпошта» дапаможа набыць сяброў па ўсім свеце і сабраць унікальную калекцыю паштовых картачак!

Даведачна:

Postcrossing (посткросінг) — гэта online-падарожжа па ўсім свеце. Папулярны міжнародны праект па абмене паштовымі картачкамі і маркамі з кожным годам набірае папулярнасць. Гэта хобі, якое абядноўвае людзей з розных куткоў планеты. Тысячы паштовак штодня разлятаюцца ва ўсе куткі планеты. Наша краіна ўваходзіць у дзесятку лідэраў па колькасці зарэгістраваных карыстальнікаў (больш за 27 тысяч чалавек) і займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу па колькасці адпраўленняў!

Каб стаць посткросером, неабходна зарэгістравацца на сайце http://www.postcrossing.com/, пазначыўшы свой хатні адрас і кароткую інфармацыю пра сябе (захапленні, пажаданні, якія паштоўкі вам падабаюцца, што вы хочаце даведацца пра іншыя краіны), і адправіць паштоўкі пяці жыхарам розных краін, адрасы якіх прапануе сістэма сайта. Праз некаторы час вы выявіце ў паштовай скрыні маляўнічыя паштоўкі з усяго свету!

Падарожнічайце па свеце дзякуючы посткросінгу разам з РУП «Белпошта»!