У рамках святкавання Года Культуры РУП «Белпошта» сумесна з прадпрыемствам «Я МЕДЫЯ» праведзены конкурс малюнка «Дарыце свята поштай». Для ўдзелу ў конкурсе неабходна было намаляваць віншавальную паштоўку дзіцячай тэматыкі да любога свята і прыдумаць яе назву.
Конкурс праводзіўся з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2016 года сярод жыхароў Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 5 гадоў. У адрас прадпрыемства паступіла каля 1300 работ.
Кожны жадаючы можа прыняць удзел у інтэрнэт-галасаванні — аддаць голас за пяць ўпадабаных работ (за адну конкурсную работу можна галасаваць толькі адзін раз). Галасаванне завершыцца 20 лістапада 2016 года ў 24.00.
Па выніках конкурсу пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Першыя 30 работ, якія перамаглі ў Інтэрнэт-галасаванні ў кожнай узроставай катэгорыі, будуць разгледжаны членамі журы для вызначэння прызавога месца.
Прыміце ўдзел у галасаванні! Выберыце лепшыя малюнкі, дасланыя на конкурс «Дарыце свята поштай»!