Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» не толькі бліскучы парад майстроў розных мастацтваў, але і перш за ўсё — свята дружбы славянскіх народаў! У гэтым годзе Віцебск ужо 26-ы раз сустракае больш за 5 тысяч удзельнікаў і каля 100 тысяч гасцей з 37 краін свету.
РУП «Белпошта» віншуе ўсіх з адкрыццём XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» і дорыць кліентам Паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by магчымасць бясплатнай перасылкі заказуна суму ад 20 рублёў да аддзялення паштовай сувязі па тэрыторыі Беларусі!
Толькі з 11 па 18 ліпеня 2017 года не ўпусціце ўнікальную магчымасць парадаваць сябе і сваіх блізкіх прыемнымі пакупкамі на выгадных умовах.
У цяперашні час на пляцоўцы інтэрнэт-крамы прадстаўлены шырокі асартымент беларускіх тавараў — каля 6,0 тыс. тавараў ад больш за 200 вытворцаў, у тым ліку: беларускі лён і тэкстыль (абрусы з вышыўкай і вытанчаным дэкорам, ручнікі, сурвэткі, пасцельная бялізна, шторыі інш.), мужчынская i жаночая вопратка, дзіцячая бялізна, адзенне гандлёвых марак «Свiтанак», «Купалінка», «Калінка»,абутакіскургалантарэя,натуральная касметыка,дзіцячыя цацкіішмат іншага.
Выбірайце і заказвайце! Дастаўка ажыццяўляецца па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі!
Пакупкі з РУП «Белпошта»: замовіць — лёгка, атрымаць — проста!