Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» павіншавала кліентаў з Сусветным днём шопінгу

11 лістапада для ўсіх шапаголікаў свету з’явілася выдатная нагода адсвяткаваць сваю любоў да пакупак! У гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень шопінгу — дзень скідак і распродажаў тавараў для тых, хто аддае перавагу не хадзіць па магазінах, а рабіць пакупкі праз інтэрнэт.

Колькасць здзяйсняных у Сусветны дзень шопінгу пакупак вылічаецца мільёнамі, а ахоп продажаў — уся планета. РУП "Белпошта" таксама далучылася да свята — спецыялісты прадпрыемства прапанавалі кліентам заказаць тавары беларускіх вытворцаў у паштовым інтэрнэт-магазіне shop.belpost.by па спецыяльнай акцыйнай прапанове.

Эксклюзіўны Паштовы інтэрнэт-магазін shop.belpost.by — найбуйнейшая віртуальная гандлёвая пляцоўка, якая аб’ядноўвае вядучыя айчынныя брэнды. Акцэнт на беларускіх вытворцах зроблены не выпадкова: як вядома, яны цэняцца высокай якасцю і даступным узроўнем коштаў. Сёння на shop.belpost.by прадстаўлены: паштовыя тавары, прадукцыя для дома і сям'і, дачы і адпачынку, бытавая тэхніка, касметыка і парфумерыя, адзенне і абутак і інш.

Ўдзячныя мінчане і госці сталіцы скарысталіся скідкай і набылі беларускія тавары ў Паштовым пасажы або аформілі заказ праз паштовы інтэрнэт-магазін shop.belpost.by. На кірмашы вялікай папулярнасцю карысталася святочная паштовая прадукцыя і навагодняя паслуга «Віншаванне Дзеда Мароза».

Віншуем усіх кліентаў з Сусветным днём шопінгу і дзякуем за ўдзел у прома-мерапрыемстве!