Паслугі
Тарыфы

Рэспубліканскі семінар па абмене вопытам і павышэнню якасці паслуг паштовай сувязі

15 чэрвеня на базе Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» прайшоў семінар на тэму «Абмен вопытам па павышэнню якасці паслуг паштовай сувязі» для кіраўнікоў абласных філіялаў.

У семінары прынялі ўдзел Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч, генеральны дырэктар РУП «Белпошта», Скрыпчык Алена Анатольеўна, першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта», кіраўнікі абласных філіялаў РУП «Белпошта», вытворчасці «Менская пошта», начальнікі і спецыялісты структурных падраздзяленняў прадпрыемства, а таксама ганаровыя госці:

  • Баркоўская Алена Эдуардаўна — начальнік аддзела паштовай сувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Гаўрылава Ніна Сямёнаўна — старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі;
  • Дробава Анжаліка Яўгенаўна — старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі РУП «Белпошта»;
  • Матвееў Васіль Ігаравіч — галоўны рэдактар газеты «Рэспубліка» Установы Адміністрацыі Прэзідэнта «Рэдакцыя газеты «Савецкая Беларусь»;
  • Сухарукаў Павел Якаўлевіч — дырэктар-галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда»;
  • Літвінаў Мікалай Пятровіч — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Звязда»;
  • Хадыка Алена Валер’еўна — намеснік галоўнага рэдактара газеты «7 дней»;
  • Навіцкая Лілія Чаславаўна — галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда».

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч, які адзначыў, што рэспубліканскі семінар праходзіць на Гарадзеншчыне не выпадкова: Гродзенскі філіял РУП «Белпошта» знаходзіцца на перадавых пазіцыях па цэлым шэрагу ключавых кірункаў працы, у тым ліку па арганізацыі падпіскі на сродкі масавай інфармацыі, выкананню эканамічных паказчыкаў. Падобны вопыт заслугоўвае ўвагі з боку калег і распаўсюджвання па ўсёй краіне.

Вялікую цікавасць у прысутных выклікала прэзентацыя праграмнага прадукту па кантролі і маніторынгу планавых заданняў, прадстаўленая дырэктарам Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Пратасевічам Іванам Іванавічам. Кіраўнік філіяла таксама адзначыў, што прыярытэтнай задачай паштовай службы бачыць захаванне поўнамаштабнай прысутнасці на медыяполі Гродзеншчыны рэспубліканскіх, абласных, раённых друкаваных СМІ.

У рамках семінара адбылося пленарнае пасяджэнне на тэму «Падпісная кампанія на II паўгоддзе 2017. Тэмпы аднаўлення тыражу, чакаемыя вынікі, праблемы і шляхі іх вырашэння», дзе кіраўнікі філіялаў РУП «Белпошта» падзяліліся вопытам работы па арганізацыі падпіскі на друкаваныя СМІ. З прэзентацыяй па арганізацыі падпіскі ў Брэсцкім філіяле РУП «Белпошта» выступіла вядучы інжынер аддзела эксплуатацыі паштовай сувязі і распаўсюджвання друку Брэсцкага філіяла Мельнічэнка Іна Іванаўна. Даклады на тэму «Аптымізацыя кіравання і бізнес працэсаў прадпрыемства» прадставілі дырэктар Брэсцкага філіяла РУП «Белпошта» Пух Валянціна Мікалаеўна і намеснік дырэктара Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Перагуда Марына Антонаўна. У рамках семінара начальнікі аддзела маркетынгу і прасоўвання паслуг Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Карпач Юрый Сяргеевіч і начальнік камерцыйнай службы Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Цвілевіч Тамара Лукашэўна абмеркавалі з прысутнымі даклады на тэму: «Паслугі. Прасоўванне. Продаж».

Рэспубліканскі семінар па абмене вопытам і павышэнню якасці паслуг паштовай сувязі прайшоў у форме дыскусіі, усе прысутныя змаглі абмеркаваць хвалюючыя пытанні і падзяліцца планамі і напрацоўкамі.

Кіраўнікі друкаваных СМІ падзякавалі работнікаў РУП «Белпошта» за прасоўванне друкаваных выданняў і актыўнае прыцягненне новых чытачоў. Галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Навіцкая Лілія Чаславаўна ўручыла Пратасевічу Івану Іванавічу Ганаровую грамату «Гродзенскай праўды» за плённае супрацоўніцтва з рэдакцыяй газеты.

У рамках семінара ўсе ўдзельнікі змаглі ўбачыць, як праходзіць Дзень падпісчыка ў Гродзенскім філіяле РУП «Белпошта». Каля Дома сувязі разгарнуліся палаткі вядучых друкаваных СМІ краіны і вобласці, дзе любы жадаючы мог аформіць падпіску на любімае выданне і прыняць удзел у акцыі па дабрачыннай падпісцы «Дрэва дабра». Да ўвагі ўдзельнікаў быў прадстаўлены мабільны паштальён.