Каманда РУП «Белпошта» заняла 2 месца ў спаборніцтвах па лыжных гонках сярод прадпрыемстваў Ленінскага раёна
24 студзеня каманда РУП «Белпошта» прыняла ўдзел у спаборніцтвах па лыжных гонках сярод буйных прадпрыемстваў Ленінскага раёна г. Мінска. Мерапрыемства праводзілася ў Лошыцкім парку г. Мінска ў адпаведнасці з каляндарным планам фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў раёна.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 5 работнікаў апарата кіравання РУП «Белпошта» і вытворчасці «Мінская пошта»:
У асабістым першынстве сярод мужчын у спаборніцтвах па лыжных гонках 1 месца заняў:
Лыжны спорт — адзін з самых папулярных і любімых зімовых відаў спорту, выдатны варыянт фізічнай актыўнасці, які дазваляе трымаць сябе ў добрай форме і ўмацоўваць здароўе. Ён дорыць арганізму бадзёрасць духу, напаўняе арганізм энергіяй і дорыць чалавеку выдатны настрой.
Віншуем каманду РУП «Белпошта» з заслужанай перамогай! Шчыра захапляемся мужнасцю, мэтанакіраванасцю і верай у сябе і сваю каманду! Жадаем усім спартсменам поспехаў і новых дасягненняў!