У рамках падпісной кампаніі на другое паўгоддзе 2017 года 13 чэрвеняБелпошта як самы буйны і надзейны распаўсюджвальнік перыядычных выданняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правяла па ўсёй рэспубліцы ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі г. Мінска, Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях промамерапрыемствы «Дзень чытача».
Усе жадаючыя, якіх было вельмі шмат, змаглі падпісацца на любімыя газеты і часопісы, а таксама аформіць падпіску ў падарунак родным, блізкім і сябрам. Кожны кліент, які аформіў падпіску коштам ад 10 рублёў, атрымаў памятны сувенір ад РУП «Белпошта».
У рамках «Дня чытача» прадпрыемства арганізавала падпіску на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі для работнікаў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска. Сваю падпіску аформіў ікіраўнік адміністрацыі Шостак Пётр Мікалаевіч.
У рамках правадзімай РУП «Белпошта» акцыі па дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць» многімі неабыякавымі кліентамі, а таксама работнікамі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска была аформлена падпіска на дзіцячыя друкаваныя СМІ Рэспублікі Беларусь у адрас школ-інтэрнатаў і дзіцячых дамоў. Акцыя праводзіцца з 2014 года і атрымала за гэты час шырокую падтрымку. Тысячы кліентаў РУП «Белпошта» па ўсёй краіне далучыліся да марафону дабра!
Атрымлівайце радасць ад чытання і станоўчыя эмоцыі разам з РУП «Белпошта»!