Паслугі
Тарыфы

Тыдзень прафсаюзнай культуры

У рамках тыдня прафсаюзнай культуры 23.11.2016 у актавай зале ДУА «СШ №51» прайшоў пашыраны сход Савета Ленінскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў г.Мінска. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Шостак Пётр Мікалаевіч і старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Беланоўскі Мікалай Аляксандравіч.

Першасная прафсаюзная арганізацыя РУП «Белпошта» была ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў за шматгадовую, эфектыўную працу ў інтарэсах працоўных, вялікі ўклад у развіццё культуры ў г. Мінску і Рэспубліцы Беларусь.

Граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны інструктар па арганізацыйна-масавай рабоце РУП «Белпошта» Кавалеўскі Іван Мікалаевіч за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў.

Узнагароджаным уручаны кветкі і падарункавыя сертыфікаты.

Завяршылася мерапрыемства выступленнем працоўных калектываў і выканаўцаў Ленінскага раёна г.Мінска. Ад Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» выступіў ансамбль народнай музыкі «Жывіца».