РУП «Белпошта» праводзіць конкурс «Лепшы матэрыял пра пошту» сярод журналістаў друкаваных і электронных СМІ.!
Конкурс прымеркаваны да Года Культуры і праводзіцца з мэтай падтрымкі журналістаў, якія пішуць на паштовую тэму, інфармавання аб дасягненнях, паслугах прадпрыемства, новых формах абслугоўвання кліентаў, адлюстравання гісторыі і перспектыў развіцця паштовай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь, пра паштовыя дынастыі.
Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 ліпеня па 1 лістапада 2016 года.
На конкурс прадастаўляюцца працы, апублікаваныя ці якія выйшлі ў эфір у друкаваных і электронных СМІ ў перыяд правядзення конкурсу.
Тэма конкурсных прац — «РУП « Белпошта »: ад традыцый да інавацый».
Журы вызначае пераможцаў у наступных групах:
I — інфармацыйныя агенцтвы, рэспубліканскія друкаваныя выданні;
II — абласныя і гарадскія друкаваныя выданні;
III — раённыя друкаваныя выданні;
IV — тэлевізійныя праграмы і радыёпраграмы.
У конкурсных працах адлюстроўваюцца:
Заяўкі на ўдзел у конкурсе, а таксама конкурсныя працы накіроўваюцца поштай да 4 лістапада 2016 года ўключна па адрасе:
Каму: а/с «Белпошта» з паметкай Конкурс «Лепшы матэрыял пра пошту».
Куды: 220050 г. Мінск.
Відэаматэрыялы і радыёматэрыялы прымаюцца ў лічбавым фармаце на DVD і CD дысках ці па электроннай пошце orlova@belpost.by.
Вынікі конкурсу будуць падводзіцца ў лістападзе 2016 года на падставе прадстаўленых прац і заявак на ўдзел у конкурсе.
Пераможцы і прызёры конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і прызамі.
Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць у начальніка сектара па сувязях з грамадскасцю і ўнутраным камунікацыям кіравання маркетынгу Арловай Алены Уладзіміраўны па тэлефоне: +375 17 327 30 55, па электроннай пошце orlova@belpost.by.