РУП «Белпошта» запрашае 8 чэрвеня на «Дзень посткросера» ва ўсе аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі
Атрымліваючы паштоўку з розных куткоў зямлі з якім-небудзь цікавым сюжэтам або славутасцю, адчуваеш невымоўнае пачуццё радасці і шчасця, хочацца атрымліваць і адпраўляць паштоўкі зноў і зноў!
Postcrossing (посткроссинг) — папулярны міжнародны online-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі, хобі, якое аб'ядноўвае людзей з розных куткоў планеты! Тысячы паштовак штодня разлятаюцца па ўсім свеце.
Па добрай традыцыі РУП «Белпошта» праводзіць промамерапрыемства «Дзень посткросера». Кампанія запрашае 8 чэрвеня 2017 года аматараў папулярнага міжнароднага праекта посткросінг ва ўсе аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі. На працягу ўсяго дня пры аднаразовай адпраўцы 10 і больш міжнародных простых паштовых картак кожны кліент зможа аплаціць іх перасылку са скідкай 10%.
Бо паштоўка — гэта як сувенір на памяць, які дорыць магчымасць завочна пазнаёміцца з краінай, даведацца некаторыя яе асаблівасці і набыць сяброў для перапіскі.