Шмат хто з жыхароў нашай краіны чытаюць і чакаюць свежыя нумары любімых друкаваных СМІ. Друкаваныя выданні застаюцца жаданымі гасцямі ў доме. А самы надзейны і верны спосаб падтрымліваць трывалыя адносіны з каханай газетай — гэта афармленне падпіскі. Аформіць падпіску можна не толькі для сябе, але і падарыць яе родным, блізкім і сябрам. Падпіска у падарунак стане арыгінальным і незабыўным сюрпрызам!
Прапануем падпісацца на Вашы любімыя газеты і часопісы на 1 паўгоддзе 2019 года.
Кліенты РУП «Белпошта» могуць падпісацца:
· у любым аддзяленні паштовай сувязі рэспублікі;
· у рэжыме онлайн праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце РУП «Белпошта»;
· у паштальёна;
· на плацежна-даведачным тэрмінале;
· па факсу або паштовым кур'ерам у офісе (для юрыдычных асоб).
Нагадваем, працягваецца дабрачынная падпіска «Падары часопіс дзіцяці», у рамках якой кожны жадаючы можа аформіць падпіску на любое выданне на адрас дзіцячых дамоў. Акцыя праводзіцца з 2014 года і атрымала за гэты час шырокую падтрымку. Тысячы кліентаў РУП «Белпошта» па ўсёй краіне далучыліся да маратону дабра! Вы можаце стаць наступным!