РУП «Белпошта» прапаноўвае прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі па дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць». Кожны кліент можа аформіць падпіску на дзіцячыя газеты і часопісы на адрас рабят, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах.
Сімвалічнае дрэва дабра, якое ўпрыгожваюць «яблыкі» з імёнамі і узростам дзяцей з сацыяльных устаноў рэспублікі, ўстаноўлена ў круглай зале сталічнага паштамта. Для таго каб аформіць дабрачынную падпіску, дастаткова выбраць «яблык» і ў адпаведнасці з узростам дзіцяці падабраць яму перыядычнае выданне.
Аформіць дабрачынную падпіску вы можаце:
— онлайн, праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» *;
— у аддзяленнях паштовай сувязі;
— пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
— на хаце, зрабіўшы заяўку ў любым аддзяленні паштовай сувязі.
Прыемна, што на заклік дапамагчы дзецям адгукаюцца ўсё больш людзей, якія дзеляцца часцінкай дабра і клопату з тымі дзецьмі, хто больш за ўсіх мае патрэбу ў нашай дапамозе і клопату. Для звесткі, РУП «Белпошта» праводзіць дабрачынныя акцыі з 2014 года. За гэты час акцыі па падпісцы атрымалі вялікую падтрымку сярод усіх неабыякавых людзей — тысячы кліентаў пошты па ўсёй краіне далучыліся да марафону дабра.
Пазнавайце навіны РУП «Белпошта» першымі: