Паслугі
Тарыфы

Белпошта запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве «З любоўю і клопатам - падпіска для бацькоў»

23 мая 2018 г. ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі г. Мінска, Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях РУП «Белпошта» правядзе мерапрыемства «З любоўю і клопатам — падпіска для бацькоў». У многіх жыхароў нашай краіны газета працягвае заставацца жаданым госцем у доме. У рамках мерапрыемства спецыялісты РУП «Белпошта» раскажуць кліентам пра спосабы афармлення падпіскі на любімыя выданні, а таксама запросяць прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Дрэва дабра" па падпісцы на дзіцячыя газеты і часопісы ў адрас дзіцячых дамоў. Выпісвайце любімыя газеты не толькі для сябе, але і дарыце падпіску сваім родным і блізкім!