Паслугі
Тарыфы

Падарункі і скідкі да Сусветнага дня дзіцяці!

Пераднавагодняя паслуга РУП «Белпошта» «Віншаванне Дзеда Мароза» нязменна прыўносіць дух чараўніцтва. 20 лістапада ў рамках святкавання Сусветнага дня дзіцяці спецыялісты РУП «Белпошта» арганізавалі ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі святочнае промамерапрыемства «Казка ў кожны дом». Пры афармленні заказу на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза» кліенты атрымалі памятныя падарункі — наборы для творчасці і маляўнічыя навагоднія паштоўкі, а таксама 10% скідку на навагоднюю паслугу!

У святочным промамерапрыемстве прынялі ўдзел сотні кліентаў. У г. Мінску кліентаў са святам павіншавалі ў будынку сталічнага паштамта, а таксама ў аддзяленнях паштовай сувязі № 36, вул. Каржа, д. 11 і № 121, вул. Прытыцкага, д. 56.

Мерапрыемства «Казка ў кожны дом» прыемна здзівіла і парадавала беларусаў, многія заказвалі «Віншаванне Дзеда Мароза» дзецям, унукам і хроснікам, прыходзілі сем’ямі і пісалі Дзеду Марозу пісьма, якія спецыялісты РУП «Белпошта» клапатліва даставяць казачным чарадзеяў.

З 20 па 30 лістапада 2017 г. на навагоднюю паслугу дзейнічае спецыяльная прапанова. Закажыце «Віншаванне Дзеда Мароза» і атрымаеце скідку 10 працэнтаў!