Паслугі
Тарыфы

Новыя рэкламныя магчымасці

Паважаныя кліенты, прапануем вам унікальны канал прасоўвання паслуг і тавараў — рэкламныя маніторы плацёжна-даведачных тэрміналаў РУП «Белпошта».

Галоўнай перавагай канала з’яўляецца ўздзеянне дынамічнага рэкламнага роліка на спажыўцоў як падчас атрымання паслуг, так і ў момант іх знаходжання ў кліенцкіх залах.

РУП «Белпошта» мае шырокую сетку плацёжна-даведачных тэрміналаў (больш за 900), якія ўсталяваны ў аб’ектах паштовай сувязі, сэрвісных цэнтрах РУП «Белтэлекам», адміністрацыйных будынках і інш.

У сувязі з актыўным развіццём безнаяўных разлікаў назіраецца станоўчая дынаміка плацяжоў на тэрміналах самаабслугоўвання РУП «Белпошта» — штомесяц кліенты самастойна афармляюць каля 580 тысяч паслуг.

Скарыстаўшыся дадзеным рэкламным каналам, вы зможаце сфарміраваць патрэбу мэтавай аўдыторыі ў сваім прадукце, выгадна вылучыўшы яго з мноства аналагічных тавараў або паслуг.

Падрабязнасці аб умовах і тарыфах па тэлефоне +375 17 327 30 55 ці e-mail: reklama@belpost.by.