З набліжэннем Новага года і Каляд душа сама сабой напаўняецца адчуваннем свята. І нам усім хочацца падзяліцца з блізкімі і знаёмымі сваёй радасцю, стварыць урачысты настрой не толькі ў сямейным асяроддзі, але і на працы.
Белпошта арганізавала камандны конкурс сярод структурных падраздзяленняў апарата кіравання на лепшую навагоднюю кампазіцыю і выраб «Ствараем і працуем разам!». Усе ўдзельнікі конкурсу прадставілі работы, выкананыя сваімі рукамі з розных матэрыялаў. Спецыялісты РУП «Белпошта» крэатыўна і творча падышлі да выканання конкурснага задання, здзівілі сваім майстэрствам і падарылі часцінку таленту кожнаму з нас, прадэманстраваўшы камандны дух і волю да перамогі!
Пераможца конкурсу будзе вызначаны галасаваннем, у якім прымуць удзел структурныя падраздзяленні. Галоўны прыз — вялікі і смачны святочны торт, спецыяльна выраблены клапатлівымі супрацоўнікамі сталовай!
Адно з галоўных напрамкаў унутрыкарпаратыўнай працы РУП «Белпошта» — правядзенне командаўтвараючых мерапрыемстваў, якія дазваляюць умацоўваць вытворчыя і ўнутрыкарпаратыўныя сувязі, аб'ядноўваць работнікаў агульнымі інтарэсамі, выбудоўваць эфектыўныя камунікацыі.