Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» прапануе выбраць навагоднія паштоўкі, падарункі і сувеніры, павіншаваць Вашых родных і блізкіх са святамі!

Напярэдадні галоўнага зімовага свята, якога чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя, РУП «Белпошта» прапануе наведаць кірмашы-продажы паштовачнай, сувенірнай і філатэлістычнай прадукцыі. Спецыяльна да навагодніх і калядных святаў выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» распрацаваны новыя святочныя сюжэты паштовак, картак для посткроссінга, канвертаў і марак. Паштовая прадукцыя стане выдатным дадаткам да віншавання родных і блізкіх, сяброў і знаёмых, калег і дзелавых партнёраў з навагоднімі святамі, дапаможа зрабіць гэта шчыра і ўрачыста, створыць атмасферу сапраўднага свята!

Паштовачная прадукцыя выдаецца на беларускай і рускай мовах з ужываннем пасляпячатных тэхналогій — «пластызоль» белага колеру, цісненне фальгой серабрыстага і залацістага колеру, якія надаюць кожнай паштоўцы свой стыль і настрой. Навагодняя паштовая прадукцыя прадстаўлена ў аддзяленнях паштовай сувязі, на пашыраных кірмашах-продажах у круглым і пасылачным зале сталічнага паштамта (пр. Незалежнасці, 10), у спецыялізаванай краме «Філатэлія» (г. Мінск, вул. Маскоўская, 16).

Выбраць навагоднюю паштовую прадукцыю, а таксама падарункі вы можаце ў паштовай Інтэрнэт-краме РУП «Белпошта» http://shop.belpost.by/.

Новы год — гэта сустрэча з чарадзействам, час падарункаў і дзіўных сюрпрызаў, якія з радасцю і цеплынёй падрыхтавала для Вас РУП «Белпошта»!