У пачатку 2017 г. адкрыў свае дзверы абноўлены і кардынальна памяняўшы сваё аблічча гісторыка-інфармацыйны цэнтр сувязі. Яго сучасныя інтэр’еры і маштабныя экспазіцыі адлюстроўваюць знамянальныя вехі развіцця сувязі ў рэспубліцы, у прыватнасці знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй пошты, з канкрэтнымі ўдзельнікамі працоўных перамог і дасягненняў нашай галіны.
Паштовая сувязь з’яўляецца прагрэсіўнай вынаходкай чалавецтва, якія адносяцца да глыбокай старажытнасці. Хтосьці прыручыў каня, хтосьці вынайшоў кола, праклаў дарогу, хтосьці прыдумаў пошту, пісьмо, паштовую скрыню, марку паклаў пачатак арганізацыі паштовай сувязі. Пошта патрэбна ўсім — і дзяржаве, і кожнаму з нас. Яна скарачае любыя адлегласці, збліжае людзей і цэлыя народы, дапамагае вырашаць дзяржаўныя і асабістыя пытанні.
Стварэнне нагляднай гістарычнай экспазіцыі паштовай сувязі — ганаровая і не простая місія. Важна адпавядаць духу часу, пашыраючы далягляд наведвальнікаў, перадаючы ім цікавыя факты пра станаўленне і развіццё паштовай галіны.
Фарміраванне калекцыі гісторыка-інфармацыйнага цэнтра сувязі пачалося больш за 30 гадоў таму. Ля вытокаў стаялі шматлікія энтузіясты-сувязісты, у тым ліку і намеснік міністра сувязі БССР М. Дехта. У зборы ўнікальных экспанатаў прымалі ўдзел ініцыятыўныя і захопленыя ідэяй работнікі прадпрыемстваў сувязі, жыхары Мінска і іншых гарадоў.
Для звесткі, у цяперашні час агульная калекцыя цэнтра налічвае каля 1000 экспанатаў. У экспазіцыі адлюстраваны розныя этапы эвалюцыі сродкаў сувязі і метадаў апрацоўкі інфармацыі. Асаблівае месца адведзена з’яўленню паштовай сувязі.
У цэнтры можна азнаёміцца з папярэднікамі пісьмаў — так званымі прадпісьмамі — вузельчыкавымі, піктаграфічнымі і іерагліфічнамі, убачыць копіі першых пісьмовых дакументаў перыяду «Аповесці мінулых гадоў» і берасцяных грамат. Адлюстравана роля стваральнікаў славянскай азбукі — Кірыла і Мяфодзія.
Таксама ўвазе наведвальнікаў гісторыка-адукацыйнага цэнтра цікава і пазнавальна прадстаўлена эпоха вынаходкі электрычнасці, з’яўлення тэлеграфа, тэлефона і радыё, якія дазваляюць аператыўна перадаваць інфармацыю ў любым аб’ёме на любыя адлегласці.
Галерэяй артэфактаў прадстаўлены перыяд пасляваеннага аднаўлення народнай гаспадаркі ў сталіцы і аддаленых раёнах рэспублікі.
Нябачная нітка далучае кожнага наведвальніка цэнтра ў свет ажывелай гісторыі, выклікаючы непадробную цікавасць і захапленне.
Абноўленая экспазіцыя паштовай сувязі чакае сваіх наведвальнікаў па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 123.