Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» віншуе з Сусветным днём моладзі!

Штогод ва ўсім свеце 10 лістапада адзначаецца Сусветны дзень моладзі — свята творчасці і натхнення, энергіі і задору, пазнання і самасцвярджэння, любові і рамантыкі. Сусветны дзень моладзі — выдатная нагода зрабіць нешта добрае, сустрэцца з сябрамі або, напрыклад, напісаць ім цёплыя і добрыя словы!

У рамках свята 10 лістапада ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі РУП “Белпошта” правядзе прома-мерапрыемства “Сусветны дзень моладзі”. Пры набыцці паштовай прадукцыі больш чым на 7 рублёў спецыялісты прадпрыемства ўручаць кліентам паштовыя сувеніры — набор картак для посткросінга, а таксама раскажуць кліентам пра гэта цікавае хобі.

Посткросінг — гэта віртуальнае падарожжа па ўсім свеце, новыя дзіўныя адкрыцці, магчымасць расказаць пра сваю краіну (пра самабытнасць краю, культурную спадчыну, нацыянальны каларыт, багатай флоры і фауне), сабраць унікальную калекцыю цікавых паштовак з розных краін, а таксама выдатны спосаб знайсці новых сяброў!

У г. Мінску запрашаем у аддзяленні паштовай сувязі:

Паштамт, пр. Незалежнасці, 10 з 14.00 да 16.00;

АПС № 59, вул. Панчанка, 60 з 15.00 да 17.00;

АПС № 66, вул. Ташкенцкая, 16 з 15.00 да 17.00..

РУП “Белпошта” штомесяц праводзіць прома-мерапрыемствы з уручэннем сувеніраў і падарункаў. Так, 21 лістапада ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі пройдзе прома-мерапрыемства “Дарыце дзецям радасць” у рамках Сусветнага дня дзіцяці, 7 снежня — “Дзень посткросера”.

Посткросінг — унікальны міжнародны онлайн-праект па абмене паштовымі карткамі і маркамі, хобі, якое аб'ядноўвае людзей з розных куткоў планеты. Каб стаць посткросерам, неабходна зарэгістравацца на сайце http://www.postcrossing.com/ і адправіць паштоўкі пяці жыхарам розных краін, адрасы якіх прапануе сістэма сайта. Праз некаторы час вы выявіце ў паштовай скрыні маляўнічыя паштоўкі з усяго свету!