Паслугі
Тарыфы

Каманда РУП «Белпошта» - пераможца турніру па міні-футболе імя М.П. Малочка

Напярэдадні адбыўся турнір па міні-футболе імя Міхаіла Паўлавіча Малочка, у якім прынялі ўдзел каманды сродкаў масавай інфармацыі і Рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба «Сувязіст». Цікавую і захапляльную гульню, волю да перамогі прадэманстравала каманда РУП «Белпошта». Майстэрскае вядзенне мяча, вера ў поспех, згуртаванасць і адзінства дазволілі камандзе паштавікоў ўтрымаць пальму першынства і заняць першае агульнакаманднае месца! Барацьба была захапляльнай і стала сапраўднай праверкай на цягавітасць і спрыт.

Каманда пераможцаў: Лагуцік Павел, Васілеўскі Віктар, Харужэнка Юрый, Стукач Аляксандр, Цвік Аляксандр, Ляшчанін Андрэй, Аўтуховіч Дзяніс, Каладзінскі Руслан.

Віншуем каманду РУП «Белпошта» з заслужанай перамогай! Шчыра захапляемся мужнасцю, мэтанакіраванасцю і верай у сябе і сваю каманду! Жадаем усім спартсменам поспехаў і новых дасягненняў!

РУП «Белпошта» вялікую ўвагу надае развіццю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўнай працы. На прадпрыемстве працуюць спартыўныя секцыі: па валейболе, міні-футболе, дартсе, настольным тэнісе, гіравым спорце, шахматах, лёгкаатлетычным кросе, лыжах, стральбе. Па абанементнай сістэме арганізавана работа секцый па плаванні, набываецца спортінвентар, экіпіроўка каманд-удзельніц спартыўных мерапрыемстваў. Прадпрыемства клапоціцца пра здароўе работнікаў, стварае ўсе ўмовы для яго ўмацавання і захавання.