14 кастрычніка — самае цёплае і добрае свята — Дзень Маці. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі праводзіць дабрачынную Рэспубліканскую акцыю «Павіншуем маму разам!».
12 кастрычніка 2016 года першасная прафсаюзная арганізацыя і адміністрацыя РУП «Белпошта» далучыліся да дабрачыннай Рэспубліканскай акцыі.
Супрацоўнікам прадпрыемства і кліентам Паштамта былі ўручаны віншавальныя паштоўкі, якія можна было падпісаць і адправіць родным і блізкім бясплатна. Святочная паштоўка з шчырымі пажаданнямі, ласкавымі і кранальнымі словамі — добры напамін пра нашу любоў, падзяку і павагу. Таму что гэтае светлае свята — цудоўная нагода яшчэ раз сказаць усім мамам самыя пяшчотныя словы, падзякаваць за любоў і падтрымку, цярпенне і дабрыню.
Удзельнікі акцыі падзякавалі арганізатараў за такую выдатную магчымасць выказаць словы любові і ўдзячнасці самаму дарагому і любімаму ў свеце чалавеку — маме!