17 кастрычніка 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Лагістычнага цэнтра па апрацоўцы міжнароднай пошты РУП «Белпошта» на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», у якім прадстаўлены найноўшыя тэхналагічныя рашэнні прыёму, апрацоўкі і падачы на мытны дагляд міжнародных паштовых адпраўленняў.
Ва ўрачыстым адкрыцці Лагістычнага цэнтра прынялі ўдзел Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калінін Анатоль Мікалаевіч, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў Сяргей Пятровіч, Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Сянько Юрый Аляксеевіч, Першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Скрыпчык Алена Анатольеўна, начальнік мытні «Мінск-2» Міхалькевіч Андрэй Уладзіміравіч, начальнік Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Лосіч Васіль Міхайлавіч, генеральны дырэктар РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» Мелікян Дзмітрый Шалікавіч.
З прывітальным словам выступіў Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калінін Анатоль Мікалаевіч, які адзначыў, што «Белпошта» задавальняе ўсе патрэбы эканомікі краіны, а таксама нашых грамадзян. Яна ідзе ў нагу з часам». Таксама Калінін Анатоль Мікалаевіч адзначыў, што Лагістычны цэнтр аснашчаны сучаснымі тэхналогіямі апрацоўкі міжнародных паштовых адпраўленняў.
Выступаючы перад прысутнымі, Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папкоў Сяргей Пятровіч адзначыў, што ў Лагістычным цэнтры створаны добрыя ўмовы працы для работнікаў паштовага ведамства і мытнага камітэта.
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Сянько Юрый Аляксеевіч звярнуў увагу, што адкрыццё Лагістычнага цэнтра дасць магчымасць паскорыць праходжанне ўсіх фармальнасцяў, звязаных з апрацоўкай, упарадкаваннем, мытнай ачысткай і дастаўкай паштовага адпраўлення да атрымальніка.
Працу Лагістычнага цэнтра прадэманстравалі Першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Скрыпчык Алена Анатольеўна і начальнік мытні «Мінск-2» Міхалькевіч Андрэй Уладзіміравіч.
У новым модульным будынку з вытворчай плошчай больш за 1,5 тысячы м² будзе апрацоўвацца міжнародная пошта, якая паступае ў Рэспубліку Беларусь паветраным шляхам.
Лагістычны цэнтр па апрацоўцы міжнароднай пошты аснашчаны сучасным абсталяваннем, інтэграваным з міжнароднай сістэмай IPS цэнтра паштовых тэхналогій Сусветнага паштовага саюза і інфармацыйнай сістэмай РУП «Белпошта». У цэнтры выкарыстоўваецца камбінаваная транспартная сістэма, з арганізацыяй на працоўных месцах максімальна магчымай механізацыі і аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў апрацоўкі ўваходнай міжнароднай пошты.
Запуск у працу Лагістычнага цэнтра па апрацоўцы міжнароднай пошты, у структуры якога будзе сканцэнтраваны ўвесь перадавы айчынны і міжнародны вопыт, інавацыйныя распрацоўкі і сучасныя тэхнічныя сродкі працы з паштовымі адпраўлення вызначыць фарміраванне ключавога элемента нацыянальнай паштовай інфраструктуры, а таксама дасць магчымасць змяніць тэхналогіі мытнага афармлення карэспандэнцыі і забяспечыць аператыўны кругласутачны працэс выпуску міжнароднай пошты.
Адкрыццё новага Лагістычнага цэнтра па апрацоўцы міжнароднай пошты дазволіць аптымізаваць тэрміны апрацоўкі ўваходных міжнародных паштовых адпраўленняў і паскорыць іх дастаўку атрымальнікам.