Па выніках каляндарнага плана раённай працоўнай спартакіяды Ленінскага раёна г. Мінска за 2016 год камандзе РУП «Белпошта» прысвоена ганаровае 1 месца! Выдатная падрыхтоўка ўдзельнікаў спаборніцтваў дазволіла камандзе РУП «Белпошта» заваяваць пераможны трафей.
Штогод Ленінскі раён г. Мінска праводзіць раённую спартакіяду і збірае ўсіх аматараў актыўнага адпачынку, спорту і здаровага ладу жыцця. Сваё майстэрства каманда РУП «Белпошта», у склад якой увайшло 78 супрацоўнікаў апарату кіравання, вытворчасці "Мінская пошта" і аўтатранспартнай вытворчасці, дэманстравала ў дзевяці відах спорту: шашкі, валейбол, міні-футбол, турзлёт, лёгкаатлетычны крос, шахматы, настольны тэніс, плаванне і дартс.
Раённая спартакіяда — гэта свята спорту, дружбы і добрага настрою, грандыёзная падзея, якую чакаюць не толькі спартсмены, але і балельшчыкі. Калегі і сябры радасна сустракалі каманду РУП «Белпошта» на фінале, хваляваліся і падтрымлівалі, назіраючы за новымі рэкордамі паштавікоў.
Ад усёй душы віншуем спартсменаў з заслужанай перамогай! Шчыра захапляемся мужнасцю, мэтанакіраванасцю і верай у сябе і сваю каманду! Жадаем новых дасягненняў і рэкордаў!
Папулярызацыя здаровага ладу жыцця — адзін з прыярытэтных напрамкаў унутрыкарпаратыўнай работы прадпрыемства. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» клапоціцца пра здароўе работнікаў, стварае ўмовы для яго ўмацавання і захавання. Работнікі пошты займаюць прызавыя месцы ў спартыўных мерапрыемствах, якія сталі па-сапраўднаму добрай традыцыяй, яркімі і відовішчнымі карпаратыўнымі падзеямі прадпрыемства.