Паслугі
Тарыфы

Каманда РУП «Белпошта» заняла 2 агульнакаманднае месца ў спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе

Работнікі РУП «Белпошта» прымаюць актыўны ўдзел і займаюць прызавыя месцы ў спартыўных мерапрыемствах: круглагадовай спартакіядзе прадпрыемстваў Ленінскага раёна г.Мінска, на турзлётах і гарадскіх спаборніцтвах, якія сталі па-сапраўднаму добрай традыцыяй, яркімі і відовішчнымі карпаратыўнымі падзеямі прадпрыемства.

4 кастрычніка 2016 года на стадыёне СШ № 55 (г. Мінск, вул. Надзеждзінскіх, 21) з 16.00 да 18.00 праводзіліся спаборніцтва «Залатая восень» Ленінскага раёна г. Мінска. Каманда РУП «Белпошта» прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах па:

  • скачках у даўжыню з месца;
  • фігурным кіраванні ровара з перашкодамі;
  • кіданні футбольного мяча;
  • сілавой гімнастыцы;
  • лёгкаатлетычным кросе.

Каманда РУП «Белпошта» заняла 2 агульнакаманднае месца ў спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе сярод прадпрыемстваў Ленінскага раёна г. Мінска

У асабістым першынстве сярод мужчын у спаборніцтвах па лёгкаатлетычным кросе 3 месца заняў Дамаронак Юрый Іванавіч, электраманцёр па рамонту і абслугоўванню электраўстановак 5 разраду групы па абслугоўванню электраабсталявання энергаўчастка цэнтра па тэхнічным абслугоўванні вытворчасці «Мінская пошта».

Віншуем каманду РУП «Белпошта» з перамогай, жадаем поспехаў і заваёвы новых вяршынь!