У рамках падрыхтоўкі да 26-га Сусветнага паштовага кангрэса (19 верасня-7 кастрычніка 2016, г. Стамбул) у перыяд з 8 па 26 лютага 2016 года ў штаб-кватэры Сусветнага паштовага саюза (СПС), г. Берн, Швейцарыя, прайшла сумесная сесія Адміністрацыйнага савета (АС) і Савета паштовай эксплуатацыі (СПЭ) СПС 2016 года. Былі разгледжаны праекты КАНГРЭС-дакументаў, заслуханы справаздачы рабочых груп і камісій, выпрацавана пазіцыя краін і рэгіёнаў па асобных пытаннях, што тычацца аплаты, рэгламентаў і тэхналогій.
У перыяд з 22 па 26 лютага 2016 года прайшлі сходы і Пленарныя пасяджэнні Адміністрацыйнага Савета, у працы якіх прыняла ўдзел дэлегацыя РУП «Белпошта» на чале з генеральным дырэктарам Саксонавай Ірынай Ігнацьеўнай. У ходзе пленарнага пасяджэння былі разгледжаны важныя для паштовай дзейнасці пытанні:
Таксама былі разгледжаны планы дзейнасці паштовых аператараў на наступны 4-гадовы перыяд па наступных пытаннях:
Шмат дыскусій і абмеркаванняў выклікала пытанне рэформы саюза.
Адміністрацыйны Савет разгледзеў і зацвердзіў дакумент АС 2016.1-Док 10С. Дадатак 1. Вызначэнне краін-членаў, якія могуць выконваць функцыі намеснікаў старшыні Кангрэса, старшыняў і намеснікаў старшыняў Камісій і/або быць сябрамі камісій абмежаванага складу.
У адпаведнасці з прынятым Адміністрацыйным Саветам па гэтым дакуменце рашэннем Беларусь абрана намеснікам старшыні 26-га Сусветнага паштовага Кангрэса!
Гэта ганаровае права прадстаўлена нашай краіне ўпершыню.