РУП «Белпошта» пастаянна працуе над павышэннем якасці абслугоўвання кліентаў і даступнасці даведачна-інфармацыйных паслуг, таму заўсёды імкнецца аператыўна рэагаваць на пытанні, якія цікавяць спажыўцоў.
Мы адказваем вам:
· па тэлефоне 154;
· у анлайн-чаце на галоўнай старонцы сайта www.belpost.by;
· у сацыяльных сетках групы РУП «Белпошта»: Укантакце, Facebook.
У спецыялістаў Кантакт-цэнтра вы аператыўна атрымаеце інфармацыю
па пытаннях:
· якасці абслугоўвання і прадастаўлення паслуг работнікамі аб’ектаў паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
· аказання ўсіх відаў паслуг аб’ектамі паштовай сувязі;
· арганізацыі падпіскі на перыядычныя выданні;
· дзейных тарыфаў на аказанне паслуг;
· режыму працы аддзяленняў сувязі, іх адрасоў і кантактных тэлефонаў.
Са стацыянарнага тэлефона званок бясплатны па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, кошт злучэння пры званку з мабільнага тэлефона — у адпаведнасці з тарыфамі мабільнага аператара (Velcom | A1, life:) і МТС).
Інфармацыю па пытаннях сістэмы сачэння (згодна з данымі сістэмы сачэння, размешчанай на сайце РУП «Белпошта»), вы можаце даведацца, патэлефанаваўшы па платным нумары 8 (902) 101-71-54 (з сеткі мабільных аператараў Velcom | A1, life:) і МТС).