Па 8 студзеня 2017 года РУП «Белпошта» запрашае Вас прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Падарыце казку дзецям!».
Звярнуўшыся ў любое аддзяленне паштовай сувязі (больш за 3000 па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь), вы атрымаеце ўнікальную магчымасць падарыць радасць і клопат выхаванцам дамоў-інтэрнатаў, прытулкаў і дзіцячых дамоў:
— Для развіцця і пашырэння кругагляду дзяцей вы можаце аформіць падпіску на дзіцячыя часопісы і газеты (спіс устаноў і каталог з дзіцячымі выданнямі размешчаны на кожным аперацыйным акне);
— Павіншаваць дзяцей з новым годам, заказаўшы паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза»;
— У выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі ўстаноўлены навагодні кораб, куды можна пакласці набытыя на пошце сувеніры, цацкі, кнігі, канцылярскія тавары, дзіцячую касметыку, якія будуць накіраваныя ў адрас дзіцячых дамоў;
— Вы таксама можаце адправіць набыты падарунак на адрас любога дзіцячага дома самастойна, скарыстаўшыся пасылкай «Камфорт».
Нагадваем, што паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза» і афармленне падпіскі можна аформіць on-line на сайце, дзе таксама размешчаны спіс дзіцячых дамоў .
Навагоднія віншаванні падораць сапраўдную зімовую казку, незабыўны святочны настрой тым дзецям, якім як ніколі патрэбна ваша ласка, клопат і ўвага.
Пабудзьце трошкі чараўнікамі — падарыце навагоднюю казку дзецям!