Паважаныя кліенты!
Злачынцы ад імя нацыянальнага аператара паштовай сувязі РУП «Белпошта» рассылаюць на электронную пошту паведамленні са шкодным праграмным забеспячэннем.
На сённяшні дзень зафіксаваны выпадкі спам-рассылак, якія распаўсюджваюцца пры дапамозе электроннай пошты ў сеціве інтэрнэт. Лісты змяшчаюць шкоднае праграмнае забеспячэнне і адпраўляюцца нібы ад імя РУП «Белпошта».
У сувязі з гэтым паведамляем, што адпраўка спам-паведамленняў ажыццяўляецца з адрасоў электроннай пошты, якія не маюць да РУП «Белпошта» ніякага дачынення. Каб пазбегнуць заражэння сваіх камп’ютараў, заклікаем кліентаў не адкрываць лісты з сумнiўным зместам ад невядомых адрасатаў.
Таксама дадаткова інфармуем, што нумары тэлефонаў (8 017 293 50010, факс 226 00 70), названыя ў спам-рассылцы, не належаць паштоваму аператару.
Нагадваем, што ў нацыянальнага аператара паштовай сувязі РУП «Белпошта» зарэгістравана даменнае імя belpost.by.
Прыклад спам-паведамлення: