25 лістапада 2016 года Ленінскай раённай арганізацыяй Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах” г.Мінска падводзіліся вынікі работы з лістапада 2015 года па лістапад 2016 года.
Па выніках працы калектыў Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Белпошта" узнагароджаны ГРАМАТАЙ Прэзідыума Мінскага гарадскога Савета Рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах” за актыўны ўдзел у вырашэнні дзяржаўна-значных задач па ахове жыцця людзей на водах.