РУП «Белпошта»: прадаваць тавар на папулярных гандлёвых пляцоўках стала яшчэ зрeчней!
								 Шаноўныя кліенты!
 РУП «Белпошта» прапануе даставу тавараў паштовымі адпраўленнямі, рэалізоўных праз папулярныя гандлёвыя пляцоўкіKufar.by і Onliner.by! 
 Як гэта працуе: Каб скарыстацца сэрвісам, трэба паставіць адзнаку пра згоду па даставе тавару паштовым адпраўленнем праз сетку РУП «Белпошта». 
 Пасля таго як прадаўнік узгадніў з пакупніком цану і ўмовы аплаты, прадаўніку трэба аформіць заяву на адпраўленнетавару пакупніку на сайце www.kufar.by ці www.onliner.by. Пасля запаўнення заявы з прадаўніком звяжацца прадстаўнікРУП «Белпошта» для пацверджання заявы і ўзгаднення часу прыбыцця кур'ера.
 Кур'ер прыме ў прадаўніка на хаце тавар і аформіць яго паштовым адпраўленнем, пры патрэбе — з накладной платай.
Дастава ўжыццяўляецца ў тэрмін не пазней працоўнага дня, што ідзе за днём прыёму адпраўлення кур'ерам*. 
 Перад даставай з пакупніком звяжацца прадстаўнік РУП «Белпошта». 
Адпраўленне ўручаецца на хаце.
 * тэрмін даставы можа быць павялічаны і залежыць ад часу сутак, калі было зроблена адпраўленне.