Паслугі
Тарыфы

РУП «Белпошта» прапануе паслугу «Гібрыдная пошта»

Ёсць неабходнасць рассылкі рахункаў і іншай інфармацыі кліентам?

РУП «Белпошта» прапануе паслугу «Гібрыдная пошта» — паслуга па раздрукоўцы, канвертаванню, фармаванню бесканвертных адпраўленняў (Self mailer) і рассылкі інфармацыі, атрыманай ад заказчыка ў электронным выглядзе.

Перавагі:

  • гарантаваная якасць друку і канвертавання ў тым ліку выраб Self mailer (бесканвертных адпраўленняў);
  • павышэнне хуткасці перасылкі адпраўленняў;
  • атрыманне гарантыі надзейнасці дастаўкі адпраўленняў;
  • разумныя суадносіны кошту і якасці;
  • няма неабходнасці ў канвертах, адсутнічае працаёмкі і дарагі працэс упакоўкі пісем, заклейвання, асобнага друку адрасоў і г. д.

У рамках паслугі «Гібрыдная пошта» РУП «Белпошта» прапануе паслугу па вырабе бесканвертных паштовых адпраўленняў або Self mailer. Бесканвертнае адпраўленне — гэта пісьмо, у якім ліст паперы адначасова з’яўляецца і носьбітам інфармацыі, і канвертам. Змест пісьма атрымальнік пазнае толькі пасля раскрыцця канверта па лініях перфарацыі.

Дасылайце нам Вашу інфармацыю, а ўсё астатняе (раздрукоўку, канвертаванне і перасылку адпраўленняў) мы зробім за Вас!

Па пытаннях супрацоўніцтва звяртайцеся па тэл.: +375 17 228-63-90 і па e-mail: pavluchenkova@belpost.by, vprint3@belpost.by, vprint5@belpost.by.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: +375 17 228-63-90; +375 17 327-57-89