Паслугі
Тарыфы

Белпошта пашырае геаграфію продажаў беларускіх тавараў!

Папулярны ў Беларусі праект беларускай пошты — Паштовая інтэрнэт-крама беларускіх тавараў shop.belpost.by пашырае геаграфію продажаў. Ужо сёння жыхары Расійскай Федэрацыі могуць набыць тавары беларускіх вытворцаў, якія, як вядома, цэняцца сваёй высокім якасцю і даступным узроўнем коштаў.

Ўласная гандлёвая пляцоўка shop.belpost.by звязвае гульцоў рынка дыстанцыйнага гандлю: беларускіх вытворцаў з аднаго боку і пакупнікоў — з другога. Такім чынам, РУП «Белпошта» стварае унікальны канал, які прадстаўляе жыхарам не толькі нашай краіны, але суседняй дзяржавы доступ да шырокага таварнага асартыменту беларускай вытворчасці, а вытворцам — новы рынак збыту і дадатковы доступ да пакупнікоў.

Для набыцця тавару дастаткова зарэгістравацца на сайце shop.belpost.by, выбраць упадабаны тавар і аплаціць яго ў рэжыме онлайн з дапамогай плацежнай банкаўскай карты.

Арыентыровачна на працягу 3-4 дзён заказ будзе дастаўлены пакупнікам з г.Масква, г.Санкт-Пецярбург і Маскоўскай вобласці паштовым адпраўленнем! Падрабязнасці аплаты і дастаўкі прадстаўлены ў раздзеле Умовы працы.

Сёння РУП «Белпошта» ужо супрацоўнічае з больш чым з 200 айчыннымі вытворцамі, сярод якіх такія вядомыя кампаніі, як ААТ «Сукно», ААТ «Белфа», ЗАТ «Вітэкс», ААТ «Галантэя», СТАА «КонтеТрейд», ААТ «Стужка», МОАО «Чырвоны металіст», ВПУП «Вікторыя», ТАА «Рэлуі Бел», СТАА «Модум», ААТ «Свiтанак» і многія іншыя.

Пакупкі з РУП «Белпошта»: замовіць — лёгка, атрымаць — проста!