Паслуга «Лёгкі шопінг» ад РУП «Белпошта» — гэта рашэнне для тых, каму складана самастойна несці пакупку дадому, хто любіць рабіць сюрпрызы і падарункі родным і блізкім, хто беражэ свой час!
Паважаныя кліенты, пры карыстанні паслугай «Лёгкі шопінг» у вас ёсць унікальная магчымасць набываць тавары ў магазінах-партнёрах з дастаўкай па ўсёй тэрыторыі краіны.
Скарыстацца паслугай «Лёгкі шопінг» хутка і проста:
1. Падабраць упакоўку, якая забяспечвае захаванасць тавару (каробка або поліэтыленавы пакет);
2. Запоўніць суправаджальны бланк, паказаўшы: Прозвішча, Імя, Імя па бацьку, адрасныя даныя і кантактны нумар тэлефона;
3. Чакаць дастаўку вашых пакупак на дом.
Умовы:
— тавар вагой да 30 кг дастаўляецца да дзвярэй, тавар вагой звыш 30 кг — да пад’езда/весніц;
— тэрмін дастаўкі па Мінску — на наступны дзень, па Беларусі — да 3-х дзён (без уліку выхадных і святочных дзён),
— узгадненне з атрымальнікам інтэрвалу часу дастаўкі;
— кошт дастаўкі па г. Мінску — ад 6,0 руб., па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — ад 11,0 руб.
Паслуга для рытэйлу прадастаўляеца на дагаварных умовах. Для заключэння дагавора і кансультацый наконт паслугі звяжыцеся са спецыялістамі па тэлефонах: +375 17 293-55-19, +375 17 222-48-48 або e-mail: marketing_bso@belpost.by.
Каля 30 магазінаў ужо з'яўляюцца партнёрамі РУП «Белпошта» па прадастаўленні паслугі «Лёгкі шопінг». Запрашаем да супрацоўніцтва іншыя гандлёвыя арганізацыі!
Зрабіце шопінг лёгкім разам з РУП «Белпошта»!