Беларусь рыхтуецца прыняць II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.
Свой унёсак у гэта ўнікальнае спартыўнае мерапрыемства ўнесла і беларуская пошта.
Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта» пры садзейнічанні Дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў падрыхтаваў мастацкія маркіраваныя і немаркіраванай карткі, маркіраваныя канверты, сувенірную прадукцыю.
Выпушчаны 4 паштовыя маркі, на якіх прадстаўлены папулярныя і відовішчныя віды спорту.
Дарэчы, з дапамогай тэхналогіі дапоўненай рэальнасці для гэтых марак распрацоўваецца спецыяльны сцэнарый. Убачыць яго можна будзе пры выкарыстанні бясплатнай мабільнай праграмы AR MARKA BELARUS.
З 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў мінскім паштамце пройдзе спецыяльнае гашэнне.
З 21 па 30 чэрвеня 2019 г. Рэспублiка Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні — міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сярод спартсменаў Еўрапейскага кантынента, якія праводзяцца раз у чатыры гады пад кіраўніцтвам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца на афіцыйным сайце II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску (https://minsk2019.by/ru).