База адпачынку “Дружба” размешчана ў адной з экалагічна чыстых мясцін Мінскага раёна — паблізу вадасховішча Вяча і ў акружэнні сасновага бору.
Чароўныя пейзажы, камфортныя ўмовы, збалансаванае 5-разовае харчаванне, чыстае паветра, унікальная прырода і спагадлівы персанал з’яўляюцца залогам выдатнага адпачынку і садзейнічаюць аднаўленню арганізма.
“Дружба” прапаноўвае розныя віды адпачынку:
Нумарны фонд — 39 адзінак, 7 з якіх — класа “Люкс” (умяшчальнасць 103 чалавекі).
На базе адпачынку створана паўнацэнная інфраструктура, як для актыўнага, так і для пасіўнага адпачынку ў любое надвор’е і любую пару года.
Аматары актыўнага адпачынку атрымаюць задавальненне ад пешых і веласіпедных прагулак па навакольных лясных сцяжынках летам або ад лыжных прагулак па заснежаным сасновым лесе зімой.
Знатакі традыцыйнага адпачынку змогуць пазаймацца ў трэнажорнай зале або расслабіцца ў масажным крэсле, пагуляць у більярд і настольны тэніс, наведаць саўну або проста прыгатаваць барбекю на мангале. Госці “Дружбы” змогуць ацаніць перавагі скандынаўскай хадзьбы, якая вельмі папулярная ў цяперашні час.
Больш падрабязную інфармацыюпра браніраванне пуцёвак, кошты паслуг, умовы адпачынку можна атрымаць па тэлефонах: + 375 17 511 54 20, 511 54 21, + 375 33 660 52 22 (база адпачынку) альбо па e-mail: Drugba.dir@belpost.by, Drugba.buh@belpost.by.
Наш паштовы адрас: б/а “Дружба”, 223054 г.п. Астрашыцкі гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць.
Чакаем Вас у госці ў любую пару года!