Паслугі
Тарыфы

База адпачынку «Дружба» запрашае правесці выхадныя ў атмасферы дружбы і сучаснага зімовага свята!

Карпаратыўны, маладзёжны і сямейны адпачынак на «Дружбе» да Вашых паслуг!

База адпачынку «Дружба» размешчана ў Мінскім раёне, паблізу вадасховішча Вяча. Прыехаць сюды варта ўжо дзеля снежных пейзажаў і чыстага паветра, каб адпачыць ад гарадской мітусні і атрымаць асалоду ад зімовых выхадных. Сэрвіс — гэта другая важкая нагода наведаць «Дружбу».

Сёння база адпачынку «Дружба» прапануе сваім гасцям пражыванне ў 39 камфартабельных нумарах, сем з якіх — класа люкс, 5-разовае харчаванне і аздараўленчыя паслугі (масажнае крэсла, кіслародныя кактэйлі). Для вольнага часу адпачывальнікаў прадугледжаны: басейн і сауна, трэнажорная зала, спортпляцоўкі, більярд і тэніс, кіназала, абсталяваныя месцы для шашлыка, пракат спартыўнага інвентара (лыжы, ровары, ракеткі, мячы і інш.), анімацыйная праграма, арганізацыя тураў выхаднога дня і экскурсій.

На базе адпачынку «Дружба» можна арганізаваць не толькі святочныя мерапрыемствы і тэматычныя вечарынкі, але і правесці прэзентацыю, семінар, лекцыю (да паслуг гасцей канферэнц-зала з відэапраектарам).

Таксама база адпачынку «Дружба» прапануе дадатковыя магчымасці: доступ у сетку Інтэрнэт, трансфер для атрымання платных медыцынскіх паслуг (УЗ «Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі» і РЦ «Сілічы»).

Падрабязную інфармацыю аб браніраванні і кошту паслуг можна атрымаць па тэлефонах:

+ 375 17 511 54 20

+ 375 17 511 54 21

+ 375 33 660 52 22

Наш паштовы адрас: б/а «Дружба», 223054 г.п. Астрашыцкі гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць.

Браніруйце нумары і адпачывайце ў сяброўскай абстаноўцы ў зімовыя выхадныя!

Адпачынак у атмасферы «Дружбы» — лепшыя ўспаміны!