21 лютага 2017 года напярэдадні свята мужнасці, доўгу і патрыятызму — Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — супрацоўнікі РУП «Белпошта» правялі па ўсёй рэспубліцы ў выдзеленых аддзяленнях паштовай сувязі г. Мінска, Мінскай, Гродзенскай, Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях промамерапрыемства «Даставім з камфортам віншаванні блізкім людзям!».
У рамках промамерапрыемства спецыялісты расказалі пра акцыі і навінкі паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў shop.belpost.by і нагадалі клиетам пра апошні дзень акцыйнай прапановы каталога «Сезон падарункаў». У гэты дзень прадастаўляліся скідкі на больш чым 100 тавараў да святаў 23 лютага і 8 сакавіка для родных і блізкіх — унікальная магчымасць здзейсніць прыемныя і карысныя пакупкі па зніжаных цэнах!
Кліенты, адправіўшыя падчас правядзення мерапрыемства віншаванні паскораная поштай EMS Belpost або пісьмом/пасылкай «Камфорт», атрымалі ў падарунак фірмовыя сувеніры і паштовыя карткі, якія з добрымі пажаданнямі можна адправіць па ўсім свеце.
На shop.belpost.by прадстаўлены вялікі выбар паштовых тавараў, прадукцыі для дома і сем’і, дачы і адпачынку, бытавой тэхнікі, касметыкі і парфумерыі, адзення і абутку і шмат іншых цікавых тавараў беларускіх вытворцаў, якія могуць стаць прыемным падарункам родным і знаёмым да любімых святаў. Як вядома, беларуская прадукцыя цэніцца высокай якасцю і даступным узроўнем цэн.
Таксама падчас промамерапрыемства кліентам прэзентавалі ўпершыню праводзімую акцыю Паштовай інтэрнэт-крамы беларускіх тавараў «Перасылка — у падарунак», якая будзе праходзіць толькі 1 сакавіка. Пры афармленні заказу на любую суму прадастаўляецца 100% скідка на перасылку заказу да аддзялення паштовай сувязі! Пакупкі разам з паштовай інтэрнэт-крамай беларускіх тавараў shop.belpost.by — лепшае рашэнне да любога свята!
Удзячныя кліенты ў чарговы раз пераканаліся, што віншаваць родных і блізкіх, сяброў і знаёмых з надыходзячымі святамі разам з РУП «Белпошта» — гэта выдатная магчымасць зрабіць свята па-сапраўднаму душэўным і запамінальным!