Паслугі
Тарыфы

Дастаўка пакупак з гандлёвых арганізацый!

Паслуга «Лёгкі шопінг» ад РУП «Белпошта» — гэта рашэнне для тых, каму складана самастойна несці пакупку дадому, хто любіць рабіць сюрпрызы і падарункі родным і блізкім, хто шануе свой час!

Паважаныя кліенты, скарыстаўшыся паслугай «Лёгкі шопінг», у вас ёсць унікальная магчымасць набываць тавары ў крамах-партнёрах з дастаўкай па ўсёй тэрыторыі краіны.

Скарыстацца паслугай «Лёгкі шопінг» хутка і проста:

1. Падабраць упакоўку, якая забяспечвае захаванасць тавару (скрынка або поліэтыленавы пакет);

2. Запоўніць суправаджальны бланк, пазначыўшы: Прозвішча, Імя, Імя па бацьку, адрасныя даныя і кантактны нумар тэлефона;

3. Чакаць дастаўку вашых пакупак на дом.

Умовы:

— тавар вагай да 30 кг дастаўляецца да дзвярэй, тавар вагай звыш 30 кг — да пад'езда/брамкі;

— тэрмін дастаўкі па Мінску — на наступны дзень, па Беларусі — да 3-х дзён (без уліку выхадных і святочных дзён),

— узгадненне з атрымальнікам інтэрвалу часу дастаўкі;

— кошт дастаўкі па г. Мінску — ад 6,0 руб., па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь — ад 11,0 руб.

ЧАС РАБІЦЬ ВЫГАДНЫЯ ПАКУПКІ Ў:

ААТ «ЦУМ Мінск» *:

— 10, 17, 24 чэрвеня зніжка 20% на непрадуктовыя тавары па прад'яўленні Дысконтнай карты;

— 8, 13, 15 чэрвеня зніжка 22% на непрадуктовыя тавары для ўсіх пакупнікоў;

— 12, 19, 26 чэрвеня зніжкі да 50% у «Дзіцячым свеце»;

— кожную пятніцу зніжкі 20% на тавары садовага цэнтра;

— і іншыя акцыі.

ТКУП «Універмаг Беларусь»*:

— 12-16, 19-23, 26-28 чэрвеня зніжка 27% на непрадуктовыя тавары для ўладальнікаў Дысконтных карт;

— 11, 18, 25 чэрвеня 25% ад рознічнай цаны на непрадуктовыя тавары для ўсіх наведвальнікаў;

— і іншыя акцыі.

* — больш падрабязна на сайце універмагаў.

Паслуга для рытэйла прадастаўляецца на дагаворных умовах. Для заключэння дагавора і кансультацый па паслузе звяжыцеся са спецыялістамі па тэлефонах: +375 17 293-55-19, +375 17 222-48-48 або e-mail: marketing_bso@belpost.by.

Каля 30 крам ужо з'яўляюцца партнёрамі РУП «Белпошта» па прадастаўленні паслугі «Лёгкі шопінг». Запрашаем да супрацоўніцтва іншыя гандлёвыя арганізацыі!

Зрабіце шопінг лёгкім разам з РУП «Белпошта»!