Паслугі
Тарыфы

Увага! Змяняецца рэжым працы Call-цэнтра 154 і платнага даведачнага нумара 8-902-101-7154

РУП «Белпошта» заўсёды працуе над павышэннем якасці абслугоўвання кліентаў і даступнасці даведачна-інфармацыйных паслуг. Мы ўлічваем Вашы пажаданні і павялічваем час працы Call-цэнтра 154 і платнага даведачнага нумара 8-902-101-7154.

З 1 снежня 2017 года ўстанаўліваецца наступны рэжым працы:

  • панядзелак-пятніца: з 9.00 да 20.00;
  • субота, нядзеля і святочныя дні з 9.00 да 17.00.

У Call-цэнтры 154 Вы можаце атрымаць аператыўны адказ па пытаннях:

Са стацыянарнага тэлефона званок бясплатны па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры тэлефанаванні з мабільнага тэлефона кошт удакладняйце ў мабільнага аператара.

! Інфармацыю па сістэме сачэння (прадастаўляецца згодна дадзеных сістэмы сачэння, размешчанай на сайце РУП «Белпошта»), паштовым кодам (індэксам) Рэспублікі Беларусь Вы можаце даведацца, патэлефанаваўшы па платным нумары 8-902-101-7154 (з любога стацыянарнага тэлефона РБ або аператараў Velcom, Life і МТС).

Інфармацыйна-даведачны цэнтр РУП «Белпошта» — гэта падтрымка кожнага кліента па ўзнікаючых пытаннях абслугоўвання поштай, а яго супрацоўнікі — высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія заўсёды гатовы Вам дапамагчы!

Эканомце Ваш час разам з РУП «Белпошта»!