З адкрыццём першых структурных падраздзяленняў «Бізнес-пошта» супрацоўніцтва РУП «Белпошта» з карпаратыўнымі кліентамі выйшла на новы ўзровень. Аб неабходнасці размеркавання кліенцкіх патокаў — фізічных і юрыдычных асоб — спецыялісты паштовых службаў задумваліся даўно. У 2012 г. ідэя атрымала практычнае ўвасабленне. Менавіта ў той перыяд у буйных гарадах рэспублікі, у тым ліку і ў Мінску, з’явіліся першыя падраздзялення «Бізнес-пошта» для абслугоўвання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. На сёння ў рэспубліцы адкрыта 62 цэнтра комплекснага абслугоўвання «Бізнес-пошта», 20 з іх — у Мінску.
Адкрыццё цэнтраў «Бізнес-пошта» дазволіла палепшыць якасць абслугоўвання і скараціць нагрузку ў аддзяленнях паштовай сувязі. Атрымалі развіццё новыя сэрвісы і паслугі, арыентаваныя на патрэбы карпаратыўных кліентаў. Сёння прадпрыемства робіць стаўку на комплекснае абслугоўванне з улікам індывідуальных асаблівасцей кожнага кліента. Прычым арганізацыя работы пастаянна ўдасканальваецца, каб гарантаваць высокую якасць. Напрыклад, пры заключэнні дагавораў за кожным кліентам замацоўваецца персанальны менеджэр, які аператыўна вырашае ўсе пытанні, якія ўзнікаюць.
Тысячы кампаній ужо зрабілі свой выбар на карысць Нацыянальнага аператара паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь — РУП «Белпошта». Аддаючы перавагу РУП «Белпошта», кліенты выбіраюць надзейнасць, якасць і хуткасць. Рэсурсы прадпрыемства — уласны аўтапарк і разгалінаваная сетка аддзяленняў — дазваляюць забяспечыць дастаўку адпраўленняў «ад дзвярэй да дзвярэй» у любую кропку краіны і больш чым у 200 краін і тэрыторый свету ў максімальна кароткія тэрміны.
У цяперашні час «Белпошта» прапануе карпаратыўным кліентам паслугі, якія дапамогуць развіваць бізнес любога маштабу — ад індывідуальных прадпрымальнікаў да буйных прадпрыемстваў і холдынгаў. У прыватнасці, найбольш запатрабаваныя такія паслугі, як прыём дакументаў і тавараў да перасылкi паштовымі адпраўлення ў цэнтры комплекснага абслугоўвання «Бізнес-пошта» або паштовым кур’ерам у офісе; прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Карыстаецца попытам «гібрыдная пошта», у т.л. фарміраванне бесканвертных адпраўленняў, прамая паштовая рэклама. Паслуга па вырабе бесканвертных паштовых адпраўленняў — Self mailer — гэта пісьмо, у якім ліст паперы адначасова з’яўляецца і носьбітам інфармацыі, і канвертам. Змест пісьма атрымальнік пазнае, толькі распячатаўшы яго па лініях перфарацыі.
Працуючы з карпаратыўнымі кліентамі, беларуская пошта бачыць сваю задачу ў максімальна камфортным і аператыўным абслугоўванні. Так, карыстаючыся паслугай «Паштовы кур’ер», можна непасрэдна ў офісе кампаніі, без чэргаў і адрыву ад асноўнай работы адправіць ці атрымаць карэспандэнцыю, а таксама скарыстацца іншымі паслугамі. Гэта істотна эканоміць час, які можна накіраваць на эфектыўнае рашэнне бізнес-задач.
Пакеты паслуг «ДУЭТ» і «ДУЭТ +» — выгаднае рашэнне па паскоранай дастаўцы адпраўленняў з вяртаннем, укладзеных у зыходнае адпраўленне, напрыклад накладных, гарантыйных талонаў, рахункаў.
Як стаць карпаратыўным кліентам РУП «Белпошта»?
Працэдура вельмі простая. Неабходна заключыць дамову на абслугоўванне ў «Бізнес-пошце» або паштовым кур’ерам у офісе, аформіўшы заяўку на карпаратыўным сайце. Можна таксама звярнуцца ў Сall-цэнтр па тэлефоне 154.
Разумеючы патрэбы сваіх кліентаў, мы імкнемся забяспечыць зручнасць і даступнасць паслуг юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам.
Развівайце Ваш бізнэс разам з РУП «Белпошта»!