Паслугі
Тарыфы

Дзень адчыненых дзвярэй у Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі

11 кастрычніка ў УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй, прысвечаны святкаванню Сусветнага дня пошты. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні выпускных класаў сярэдняй школы №15 г. Мінска, навучэнцы УА "Барысаўскі дзяржаўны каледж", УА "Мінскі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання”, а таксама навучэнцы груп новага набору па спецыяльнасці 2-45 02 01 Паштовая сувязь УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі ».

З уступным словам аб Сусветным дні пошты і віншаваннямі выступіла прарэктар па вучэбнай працы УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» Кудрыцка Е. А. 

З віншавальнай прамовай выступілі намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" па пытаннях эканомікі Г. Л.  Дзям'яненка і намеснік начальніка ўпраўлення маркетынгу РУП «Белпошта» Т. Н.  Калініна, якія ўзнагародзілі ганаровымі граматамі і сувенірамі навучэнцаў акадэміі, якія працуюць у сэрвісным студэнцкім атрадзе УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі ".

Аб прэстыжнасці прафесіі спецыялістаў паштовай сувязі расказала загадчыца кафедры “Арганізацыя і тэхналогіі паштовай сувязі” Новікава Л. М. 

З канцэртнымі нумарамі перад прысутнымі выступілі студэнты і навучэнцы УА "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" — удзельнікі творчага аб'яднання "Прэм'ера".

Усім гасцям мерапрыемства былі ўручаны памятныя сувеніры РУП «Белпошта».