Паслугі
Тарыфы

База адпачынку «Дружба» запрашае для правядзення спартыўных мерапрыемстваў!

ЗАПРАШАЕМ спартсменаў, фізкультурнікаў і аматараў здаровага ладу жыцця правесці спартыўныя зборы, спаборніцтвы па міні-футболе, валейболе, стрытболе і тэнісе на базе адпачынку «Дружба», размешчанай у 20-ці км ад Мінска паблізу вадасховішча Вяча.

Да Вашых паслуг новы спартыўны комплекс: сучаснае поле для міні-футбола з якасным штучным пакрыццём, гульнявыя пляцоўкі для валейбола, стрытбола і тэніса, якія адрозніваюцца камфортнасцю і бяспекай.

Унікальнае месцазнаходжанне, камфартабельныя нумары для пражывання, развітая інфраструктура і выдатнае 5 разовае харчаванне спрыяюць правядзенню спартыўных спаборніцтваў, трэніровачных збораў і іншых мерапрыемстваў.

Для жадаючых падтрымаць сваю фізічную форму на базе маецца басейн, вулічныя трэнажоры, ровары і іншы спартыўны інвентар, які дапаможа ўмацаваць мышцы рук, ног, спіны, прэса і развіць каардынацыю рухаў.

Аматары актыўнага баўлення часу абавязкова знойдуць сабе занятак па душы. Да паслуг адпачывальнікаў — більярд, настольны тэніс, саўна і расслабляльнае масажнае крэсла. Таксама можна атрымаць асалоду ад пешай прагулцы і свежага паветра ў маляўнічым лесе.

Атрымлівайце асалоду ад заняткаўспортам на чыстым паветры і прыроднай прыгажосціроднай Беларусі разам з РУП «Белпошта»!

 

Хочаце забраніраваць месца? Тэлефануйце нам па тэлефонах:

+ 375 17 511 54 20, + 375 17 511 54 21, + 375 33 660 52 22 (база адпачынку)

Drugba.dir@belpost.by, Drugba.buh@belpost.by

База адпачынку «Дружба» рада бачыць вас па адрасе: б / п «Дружба», 223054 г.п. Астрашыцкі гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць.