17-19 верасня генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч прымае ўдзел у міжнародным Форуме кіраўнікоў паштовых службаў свету (CEO Forum) у Маскве, арганізаваным Сусветным паштовым саюзам (СПС).
Асноўнай тэмай Форуму з’яўляецца «Апераджальны ўсебаковы рост. Паштовая стратэгія — як і чаму?». Падчас шасці пасяджэнняў генеральныя дырэктара абмеркавалі ключавыя тэндэнцыі і перадавы вопыт, а таксама паспяховыя бізнес-мадэлі, якія паштовыя службы могуць узяць на ўзбраенне, удзел СПС ў падтрымцы цяперашняга і будучага развіцця паштовага сектара і іншыя пытанні.
У рамках Форуму генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч правёў перамовы з прадстаўнікамі паштовых службаў Расіі і В’етнама.
На сустрэчы з расійскімі калегамі адзначалася, што адна з агульных задач — трансфармацыя і адаптацыя паштовых структур у эфектыўныя прыбытковыя прадпрыемствы з улікам новых эканамічных і тэхналагічных рэалій без страты іх сацыяльных функцый. Паштоваму бізнэсу неабходна развіваць інфармацыйную інфраструктуру, актыўна ўкараняць сучасныя рабатызаваныя комплексы ў лагістычнай інфраструктуры.
З генеральным дырэктарам Vietnam Post (пошты В’етнама) Фам Ань Туан адбылася размова пра перспектывы дзейнасці беларуска-в’етнамскай рабочай групы, рашэнне аб стварэнні якой было прынята ў верасні па выніках перамоў у Мінску. Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі супрацоўніцтва ў галіне паслуг паштовай сувязі, у тым ліку фінансавыя паслугі і грашовыя пераклады, паслугі лагістыкі і электроннай камерцыі. У бліжэйшы час паміж краінамі будзе падпісаны сумесны мемарандум у галіне паслуг паштовай сувязі.