Упершыню ў рамках святкавання Міжнароднага дня сям’і праводзіцца акцыя «Белая Русь» — за моцную і дружную сям'ю!». Мерапрыемства прымеркавана да святкавання 950-годдзя г. Мінска і 10-годдзя РГА «Белая Русь». Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца Ленінская раённая г. Мінска арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» і адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска.
Сям’я — гэта асаблівы сацыяльны інстытут, у якім дзіця вучыцца дабру і справядлівасці, вызначае сваё месца ў жыцці і раскрывае закладзены ў яго патэнцыял. Менавіта ў ёй закладваецца аснова асобы кожнага чалавека, асноўныя сямейныя каштоўнасці перадаюцца наступным пакаленням. Акцыя «Белая Русь» — за моцную і дружную сям’ю!» накіравана на павышэнне прэстыжу сям’і з сацыяльна-станоўчым патэнцыялам, як найважнейшага базавага інстытуту грамадства, на прапаганду сямейных каштоўнасцяў, сямейнага выхавання, здаровага ладу жыцця і прафілактыку асацыяльных паводзінаў грамадзян, развіццю формаў сямейнага вольнага часу і творчасці, падтрымку сацыяльнай і творчай ініцыятывы сям’і, грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, уцягванне сям’і ў актыўную грамадскую і культурную дзейнасць, прыцягненне ўвагі грамадскасці да інстытута сям’і і папулярызацыю дзейнасці РГА «Белая Русь».
Сямейныя каманды ў акцыі «Белая Русь» — за моцную і дружную сям’ю!» прадставілі супрацоўнікі РУП «Белпошта»:
·Нікановіч Віктар, Вольга — вядучы інжынер упраўлення маркетынгу РУП «Белпошта» і Анастасія;
·Барцэвіч Аляксандр, Галіна — інжынер аддзела рэалізацыі ўпраўлення маркетынгу РУП «Белпошта» і Дыяна;
·Вяргейчык Сяргей, Алена — загадчыца інтэрната РУП «Белпошта» і Вікторыя.
Усяго за званне лепшых змагаліся 44 прэтэндэнта. Свае таленты ўдзельнікі акцыі дэманстравалі на працягу ўсяго тыдня з 15 па 19 мая 2017 года.
Старт акцыі дала спартыўная алімпіяда «Белая Русь» — за здаровую сям’ю!», якая прайшла на стадыёне сярэдняй школы № 55. У спартыўных спаборніцтвах прымалі ўдзел 18 каманд, сярод якіх за перамогу змагалася сям’я Нікановіч Віктара, Вольгі і Анастасіі. Удзельнікі годна прайшлі ўсе спартыўныя эстафеты і спаборніцтвы і паказалі, што сямейная каманда РУП «Белпошта» — гэта не толькі дружны і згуртаваны калектыў, але і спрытныя, спартыўныя і моцныя ўдзельнікі, гатовыя ісці наперад і перамагаць!
Другім этапам акцыі стаў творчы конкурс «Белая Русь» — за крэатыўную сям’ю!», які праводзіўся ў актавай зале ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Мінска». Сям’я ў асобе Барцэвіч Аляксандра, Галіны і Дыяны прызентавала сваю каманду, распавядала пра традыцыі, якія склаліся ў іх сям’і і прадэманстравала творчыя здольнасці.
Заключным этапам стаў адукацыйны квэст «Белая Русь» — за інтэлектуальную сям’ю!». Квэст — від пазнавальна-забаўляльнага адпачынку, звязанага з арыентацыяй у гарадской мясцовасці, пошукам, расшыфроўкай і выкананнем заданняў. На тэрыторыі Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу ў адпаведнасці з распрацаванымі маршрутамі з заданнямі сям'я Вяргейчык Сяргея, Алены і Вікторыі праявілі высокія інтэлектуальныя здольнасці, адказваючы на пытанні-заданні пра гісторыю РГА «Белая Русь», Ленінскага раёна г. Мінска, Лошыцкага парку і г. Мінска, у чарговы раз пацвярджаючы, што каманда РУП «Белпошта» — заўсёды на вышыні!
Усіх удзельнікаў акцыі чакала шмат прыемных сюрпрызаў: дэгустацыя прадукцыі ад КУП «Мінскі хладакамбінат №2», СААТ «Камунарка», а таксама памятныя сувеніры і салодкія наборы.
Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству паштовай сувязі «Белпошта» у асобе намесніка генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Гвоздзевай Таццяны Мікалаеўны ўручана адмысловая ўзнагарода за актыўны ўдзел і падтрымку сваіх каманд — Удзячнасць працоўнаму калектыву РУП «Белпошта» за актыўны ўдзел ва ўсіх намінацыях акцыі «Белая Русь» — за моцную і дружную сям’ю!».
Сямейная каманда РУП «Белпошта» Барцэвіч Аляксандра, Галіны і Дыянызаняла II месца ў намінацыі «Белая Русь» — за крэатыўную сям’ю!» і была ўзнагароджана дыпломам, кубкам, а таксама салодкімі прызамі і квіткамі ў кіно, якія прэзентавала УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама.
Дыпломамі «За актыўны ўдзел ў раённай акцыі Белай Русі «Белая Русь» — за моцную і дружную сям’ю!» і салодкімі прызамі ўзнагароджаны сямейныя каманды РУП «Белпошта»: Нікановіч Віктар, Вольга і Анастасія і Вяргейчык Сяргей, Алена і Вікторыя.
Безумоўна, падарункам для ўсіх удзельнікаў і іх балельшчыкаў стаў добры настрой і станоўчыя эмоцыі!
РУП «Белпошта» дзякуе ўсім сем’ям, якія прынялі ўдзел у акцыі, віншуе з Міжнародным днём сям’і і жадае заўсёды быць на вышыні!