Паслугі
Тарыфы

Сумесны выпуск Беларусі і Пакістана. Нацыянальныя паркі

 
5 кастрычніка 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне дзве паштовыя маркі з серыі «Сумесны выпуск Беларусі і Пакістана».
 
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Ц. Непагодзіна».
 
Дызайн маркі № 1156 А.Мядзведзь (фота С.Плыткевіча), маркі № 1157 — А.Салахуддзіна.
 
Нацыянальны парк «Нарачанскі» размешчаны на паўночным захадзе Беларусі і з’яўляецца часткай Беларускага Паазер’я. Створаны ў 1999 годзе для захавання ландшафтаў, біялагічнага багацця і генетычнага фонду расліннага і жывёльнага свету.
 
Нацыянальны парк «Сайфул-Мулук» размешчаны ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва Пакістана. Заснаваны ў 2003 годзе для захавання дзікай прыроды ў натуральным стане. Уключае ў сябе горныя хрыбты і возера Сайфул-Мулук — адно з самых высакагорных у краіне, зімой яго паверхню цалкам скоўвае лёд.
 
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Пакістан.
 
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) і ў Ісламабадзе (Пакістан) будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень».
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.